Яшчэ лiтаральна месяц таму жывыя елкi, якiя ставiлi i прыбiралi ў дамах, прыносiлi нам радасць i незабыўную атмасферу ўрачыстасцi. Але святы прайшлi, i пытанне ўтылiзацыi зялёных прыгажунь застала некаторых знянацку. Бо, трапляючы на сметнiк, дрэва не прыносiць нiякай карысцi. Рашэнне гэтай праблемы ўжо другi год запар прапануе кампанiя «Рэмон-дзiс»: яна арганiзоўвае збор, вываз i перапрацоўку елак. За працай спе-цыялiстаў назiраў карэспандэнт «Р».
На выхадных прырода бадзёрыла нас лютымi маразамi. Аднак нават вялiкi мiнус на тэрмометры не перашкодзiў супрацоўнiкам кампанii «Рэмондзiс» выехаць на збор святочных дрэў, якiя страцiлi сваю актуаль-насць. Мы пераканалiся, што акцыя з’яўляецца папулярнай сярод жыха-роў сталiцы.
— Iх на звалку цi перапрацоўку адвязуць? — пацiкавiлася неабыякавая жыхарка мiкрараёна Каменная Горка Марыя Мiхайлаўна, калi мы грузiлi елкi па адрасе Нёманская, 85.
— На кампост, — запэўнiў яе грузчык «Рэмондзiса».
Асноўнымi праблемамi, з якiмi мы сутыкнулiся падчас збору елак, былi блакiраванне пад’езду да кантэйнерных пляцовак у дварах i пакiнутая дэкарацыя на дрэвах, якую даводзiлася здымаць сваiмi сiламi. Пагрузiўшы апошнюю прыгажуню, якая ўжо страцiла сваю прывабнасць i свежасць, мы адправiлiся за горад, на ўчастак па перапрацоўцы адходаў.
— Падобную акцыю праводзiм не першы раз, — расказвае генеральны дырэктар групы кампанiй «Рэмондзiс» Эрвiн Куртбядзiнаў. — Летась наша кампанiя адправiла на перапрацоўку больш за пяць тысяч дрэў. Мы выкарыстоўвалi перапрацаваную прадукцыю ў якасцi кампосту ў гаспа-дарчай дзейнасцi.
Прыбыўшы на ўчастак па перапрацоўцы, першым чынам узважваюць смеццявоз:
— У гэтым годзе плануем сабраць каля ста тон сыравiны пасля навагоднiх свят, — тлумачыць начальнiк участка Генадзь Лаўрэнчык. — З гэтай колькасцi елак выйдзе каля 60 тон кампосту.
Сабраныя елкi перапрацоўваюць у дранку i ў агульнай масе буртуюць для кампаставання. Працэс займае каля чатырох месяцаў. Пры кампаставаннi тэмпература ў бурце дасягае 70—80 градусаў. Пракампаставаныя бурты адсяваюцца, i атрымлiваецца гатовы прадукт — кампост арганiчны, якi выкарыстоўваецца ў сельскай гаспадарцы i на прыватным падворку для вырошчвання прадукцыi.
— З пункта гледжання эканомiкi, акцыя па зборы, вывазе i перапрацоўцы елак нявыгадная, — прызнаецца начальнiк аддзела продажу i маркетынгу групы кампанiй «Рэмондзiс» Аляксандр Лагуцёнак. — Але мы хочам па-казаць, як неабходна правiльна абыходзiцца з адходамi i канкрэтна з нава-годнiмi елкамi. Няма адходаў, ёсць нявыкарыстаныя матэрыяльныя рэсур-сы, якiя можна i трэба перапрацоўваць, а не закопваць альбо спальваць. Вырабляючы кампост для ўгнаення ў сельскай гаспадарцы, мы ўцягваем ялiнкi ў паўторны абарот.
Акцыя па зборы святочных дрэў працягнецца да 24 студзеня. У Мас-коўскiм, Кастрычнiцкiм i Фрунзенскiм раёнах сталiцы побач з кантэйнер-най пляцоўкай або iншым месцам, вызначаным раённай адмiнiстрацыяй, можна будзе пакiнуць навагодняе дрэўца. Яно павiнна быць без мiшуры i ўпрыгажэнняў, каб не абцяжарваць перапрацоўку.
Сёлета елкi збяруць больш чым у 700 месцах з дапамогай асобнага транс-парту i вывезуць iх на ўчастак па перапрацоўцы. З улiкам задзейнiчаных аўтамабiляў i колькасцi дзён вывазу плануецца, што жыхары вынесуць яшчэ больш елак, чым у 2020 годзе.
Источник: газета “Рэспубліка”